Якія да халеры рэформы?
«Чарнавік беларускіх рэформ» пішацца пасярод рэпрэсій унутры краіны і жахлівай вайны звонку. Здаецца, што ўсё, акумулятар беларусаў разрадзіўся, веры ў лепшую будучыню няма. Навошта тады думаць пра нейкія рэформы?
уступ да «Чарнавіка беларускіх рэформ»
Па-першае, гэты праект — адказ на запыт грамадства.

Большасць беларусаў хоча рэформаў і многія беларусы жадалі б ведаць, што можа быць пасля Лукашэнкі. Яны могуць не разумець, да чаго канкрэтна, апрача адыходу Лукашэнкі, імкнецца дэмакратычны рух; могуць думаць, што ў Беларусі няма праграмы трансфармацыі і не стае людзей, якія маглі б гэтымі рэформамі займацца. «Чарнавік беларускіх рэформ» паказвае, што гэта не так: і ідэі, і людзі ёсць. Беларусь можа стаць лепшай краінай, чым цяпер.

на Вашую думку, патрэбныя ці не патрэбныя Беларусі рэформы?

Па-другое, калі думаць пра рэформы, як не цяпер?

Нам трэба зразумець, якую Беларусь мы хочам, да таго, як адкрыецца акно магчымасцяў, бо наўрад ці ў нас будзе час думаць пра рэформы падчас наступнага палітычнага крызісу. Болей за тое, цалкам магчыма, што наступным кіраўніком краіны будзе выпадковы чалавек. Але нават калі невыпадковы, то ўсё адно ён не зможа ведаць адказы на ўсе пытанні. Таму чым больш якаснага і дакладнага кантэнту будзе сфармулявана ў грамадстве і пададзена гэтаму выпадковаму ці невыпадковаму чалавеку для выканання, тым лепшыя вынікі мы можам атрымаць.

Па-трэцяе, рэформы непазбежныя.

Сістэма Лукашэнкі як мадэль для развіцця сябе вычарпала. Памер эканомікі ў 2023 годзе — такі ж самы як дзесяцігоддзе таму, сацыяльны кантракт парушаны, у дзяржаве адбыўся прававы дэфолт, знешняя палітыка як і ўся краіна звышзалежная ад Расіі. Беларусь можна замарозіць у такім выглядзе яшчэ на гады, але выйсцем з такой сітуацыі ўсё адно будзе трансфармацыя.

Цэнтр новых ідэй разам з выданнем «Зеркало» запусціў цыкл «Чарнавік беларускіх рэформ» у снежні 2022 года, каб расказаць, якія выклікі стаяць перад Беларуссю і што з імі рабіць. З таго часу да канца красавіка выйшла 10 матэрыялаў, якія мы цяпер сабралі на гэтым сайце на трох мовах: беларускай, расейскай і англійскай.

Як і вынікае са слова «чарнавік», гэты праект не прэтэндуе на ролю «запавету». Як пісаў стагоддзе таму Ігнат Абдзіраловіч: «Дурны хлопец, ці можна жыццю прадмаўляць гатовыя шляхі». Таму нашыя задачы ў тым, каб прапанаваць ідэі для Беларусі і ўзмацніць дыскусію аб тым, якія змены трэба ўводзіць у будучай Беларусі.

У межах гэтага цыкла аўтары не ўзгаднялі паміж сабой зместу артыкулаў. Але ўсе матэрыялы праходзілі адзіны фармат рэдактуры і былі напісаныя ў падобнай форме. Кожны артыкул мае аб’ём у 1000−1200 словаў; першая палова тэксту звычайна прысвечаная выклікам, якія стаяць перад Беларуссю, а другая — таму, што трэба рабіць.

«Чарнавік» дэмістыфікуе тое, як прынята ўспрымаць рэформы ў Беларусі. Як часта кажа беларускі эканаміст Павел Данэйка, не трэба глядзець на сённяшнюю Беларусь праз прызму трансфармацыі, якая адбывалася ва Усходняй Еўропе ў 1990-ых. Беларусь ужо далёка не такая сацыялістычная, беларусы ўжо даўно не такія і патэрналісты.

скажыце, калі ласка, ці маглі б Вы назваць сябе?

Наагул беларусы прайшлі немалы шлях у рэформах. Палова эканомікі ўжо прыватная, існуе пэўны ўзровень экспертызы, шматлікія рашэнні для той жа аховы здароўя ці адукацыі ўжо апрабаваныя ў прыватных медцэнтрах ці школах. Ды і наагул у многіх сферах зразумела, што рабіць. Проста цяпер не даюць гэтага зрабіць.

У рэшце рэшт, не сказаць, каб план беларускай трансфармацыі быў радыкальны. Гэта адыход ад ненармальнай краіны, у якой мы цяпер жывем. Самыя значныя змены спатрэбяцца, зразумела, у палітычнай сферы, дзе нам трэба будзе перастаць хадзіць дагары нагамі і пачаць хадзіць нагамі ўніз. Здаецца, што нічога страшнага ў гэтым няма.

10 тэкстаў сцісла
1. Для таго, каб даць беларускай дэмакратыі выжыць пасля змены ўлады, трэба будзе стварыць сістэму з моцнымі прэзідэнтам і прэм’ер-міністрам. Трэба, каб палітычная сістэма мела прынамсі два цэнтры ўлады, якія будуць у стане не дапусціць празмернага ўзмацнення адзін аднаго.

2. Каб перазапусціць эканоміку пасля Лукашэнкі, неабходны інстытуцыйныя рэформы. У першую чаргу гэта змены звязаныя з абмежаваннем ролі дзяржавы ў эканоміцы, стварэннем прыязных умоваў для вядзення эканамічнай дзейнасці, павышэння эфектыўнасці кіравання дзяржпрадпрыемствамі і сістэмы сацыяльнай абароны.

3. Для вырашэння праблем, якія стаяць перад беларускімі рэгіёнамі, неабходна стварыць якасныя інстытуты, якія займаюцца рэгіянальным развіццём, павялічыць удзел грамадзян у працэсе прыняцця рашэнняў, правеcці адміністратыўна-тэрытарыяльную рэформу, палепшыць інфраструктурную і лічбавую даступнасць, павысіць мабільнасць чалавечага капіталу.

4. Каб супрацьстаяць трэндам вымірання і старэння беларусаў, неабходна падтрымліваць нараджальнасць праз больш гнуткія механізмы падтрымкі - асабліва гэтая гнуткасць патрэбная ў выпадку жанчын, для якіх важная кар’ера. Таксама трэба прывабліваць у краіну мігрантаў і супраціўляцца эміграцыі беларусаў, якіх за апошнія тры гады з Беларусі з’ехала блізу 150 тыс.

5. У галіне адукацыі трэба ўцягваць у шчыры дыялог усе зацікаўленыя бакі; павышаць як прафесійную падрыхтоўку адукатараў, так і іх заробкі; даваць больш самастойнасці адукацыйным установам; забяспечваць роўныя адукацыйныя магчымасці для розных сацыяльных груп і даваць навучэнцам навыкі, неабходныя для сучаснага грамадства і эканомікі.

6. Сфера аховы здароўя ў першую чаргу мае патрэбу ў тым, каб спыніць узаемную нянавісць медработнікаў, пацыентаў і чыноўнікаў, якія кіруюць сферай, дзеля пошуку сумесных рашэнняў. Шматлікія адказы на іх можна знайсці дзякуючы тэхналогіям.

7. Патрэбна стратэгія па барацьбе з дыскрымінацыяй, якая будзе ўключаць у сябе асветніцкія меры, комплекснае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства з увядзеннем асобнага адмысловага закону, стварэнне адмысловага органа для звароту па справах аб дыскрымінацыі і сістэмы маніторынгу.

8. Каб павялічыць колькасць жанчын у беларускай палітыцы, варта ўвесці часовыя гендарныя квоты для палітычных пасадаў, трэба змяняць грамадскую думку аб ролі жанчын і стымуляваць адукацыю жанчын у сферах паліталогіі, дыпламатыі і дзяржкіравання.

9. Лічбавізацыю Беларусі неабходна пачынаць са стварэння ядра спецыялістаў, якія пазней стануць Chief Technology Officers у дзясятках дзяржаўных органаў, і пабудовы супольнасці найбольш актыўных карыстальнікаў лічбавых інструментаў.

10. У знешняй палітыцы нам спатрэбіцца новы вобраз “адкрытай Беларусі” – краіны, якая можа быць эканамічна прывабнай для свету і граць пазітыўную ролю ў рэгіянальнай бяспецы.

Іншыя артыкулы
Як спыніць выміранне беларусаў?
Леў Львоўскі
Павел Мацукевіч
/ Рыгор Астапеня
Як беларускай знешняй палітыцы выйсці з тупіка
Алесь Аляхновіч
Лукашэнка сышоў, Расія настроена варожа — што дапаможа эканоміцы Беларусі справіцца?